Баннеры на главную бел

У мінулыя выхадныя пагранічнікі спынілі некалькі спробаў парушыць граніцу

05.10.2020

3 кастрычніка недалёка ад вёскі Камісарава Гродзенскага раёна пагранічнікі затрымалі невядомага ў непасрэднай блізкасці ад граніцы.

У мінулыя выхадныя пагранічнікі спынілі некалькі спробаў парушыць граніцу

Парушальнікам аказаўся 31-гадовы грамадзянін Турцыі. Малады чалавек прыбыў самалётам у Беларусь у канцы верасня і некалькі дзён правёў у сталіцы. Увечары 2 кастрычніка ён вырашыў адправіцца ў Гродна, а раніцай наступнага дня на таксі поехаў да граніцы. Дарогу кіроўцу паказваў па тэлефоне, некалькі разоў змяняючы канчатковы пункт.

Пры сабе затрыманы меў некалькі мабільных тэлефонаў і грашовыя сродкі. Свае намеры мужчына не хаваў і прызнаўся, што хацеў парушыць граніцу і трапіць у Францыю.

Таксама ноччу 4 кастрычніка смаргонскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Грузіі паблізу вёскі Рымуні Астравецкага раёна. Хлопец патлумачыў, што хацеў парушыць граніцу, так як легальна патрапіць у краіны Еўрасаюза не мае магчымасці.

Замежнікі дастаўлены ў ізалятары часовага ўтрымання. Распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму і незаконнае перасячэнне граніцы. Іх чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на тэрмін да 5 гадоў.

Таксама чытайце нас у Telegram-канале і ў сацыяльных сетках пагранічнага ведамства.