Нетурыстычны маршрут грамадзяніна Ірака спынілі беларускія пагранічнікі
7 кастрычніка смаргонскія пагранічнікі за некалькі метраў ад пункта пропуску "Каменны Лог" за спробу парушэння граніцы затрымалі грамадзяніна Ірака.
Падчас разбіральніцтва высветлілася, што затрыманы прыбыў праз аэрапорт «Мінск» у Беларусь па турыстычнай візе. На грамадскім транспарце, а затым таксі ён дабраўся да пункта пропуску і паспрабаваў яго абыйсці для таго, каб патрапіць у Літву. Сам парушальнік-этнічны курд, які мае грамадзянства Ірака, меў намер папрасіць у Еўрасаюзу палітычны прытулак.
Мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай групы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму і незаконнае перасячэнне граніцы. Яго чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на тэрмін да 5 гадоў.