Баннеры на главную бел

Двое парушальнікаў за суткі затрыманыя на граніцах Беларусі

12.10.2020

11 кастрычніка пагранічнікі затрымалі дваіх парушальнікаў: аднаго на беларуска – польскім участку, другога-на беларуска-літоўскім.

Двое парушальнікаў за суткі затрыманыя на граніцах Беларусі

Гродзенскім пагранічнікам раніцай паступіла інфармацыя ад мясцовых жыхароў пра невядомага, які рухаўся ў бок граніцы з Польшчай. Пазней пагранічны нарад у лясным масіве затрымаў мужчыну без дакументаў.

32-гадовы малады чалавек апынуўся грамадзянінам Казахстана, які прыляцеў у Беларусь яшчэ ў жніўні з мэтай працаўладкавання ў нашай краіне. Пасля серыі няўдалых гутарак, ён вырашыў паспрабаваць свае сілы ў пошуках працы ў краінах Еўрасаюза. За час знаходжання ў Беларусі мужчына згубіў свой пашпарт і не прыдумаў нічога лепш, чым пайсці незаконным шляхам. Для здзяйснення злачыннай задумы абраў наваколлі Гродна, дзе і быў затрыманы.

Таксама днём на ўчастку адказнасці Смаргонскай пагранічнай групы пагранічнікам паступіла інфармацыя ад літоўскіх калег аб невядомым, які пераадолеў загараджальныя рубяжы і рухаецца ў напрамку Беларусі. Праз некаторы час ён быў затрыманы ў некалькіх сотнях метраў ад дзяржаўнай граніцы. Парушальнікам аказаўся 51-гадовы жыхар аграгарадка Кемелішкі.

У дачыненні да грамадзяніна Беларусі пачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму, а ў дачыненні да грамадзяніна Казахстана – яшчэ і за парушэнне правілаў знаходжання. Яго чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў. Абодвух парушальнікаў таксама чакае вялікі штраф.


Таксама чытайце нас у Telegram-канале і ў сацыяльных сетках пагранічнага ведамства.