Баннеры на главную бел

Віншаванне старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра Анатоля Лапо З Днём маці

14.10.2020

Ад імя калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, сябе асабіста, віншую ўсіх жанчын-маці, якія праходзяць службу і працуюць у органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, з выдатным светлым святам-Днём Маці.

Віншаванне старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра Анатоля Лапо З Днём маці

Віншаванне старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра Анатоля Лапо З Днём маці

Гэтае свята сімвалізуе сабой значнасць і выдатныя заслугі жанчыны-маці перад грамадствам. Менавіта матчына любоў заўсёды была, ёсць і будзе невычэрпнай крыніцай жыцця.

Для ўсіх пагранічнікаў Дзень маці дапамагае яшчэ мацней адчуць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей і будучых абаронцаў Айчыны, усвядоміць яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў, маральных ідэалаў у грамадстве і перш за ўсё сямейных.

Дзень Маці адпавядае лепшым традыцыям стаўлення беларусаў да мацярынства, аб'ядноўвае ўсе слаі беларускага грамадства на ідэях дабра, любові і шанавання жанчыны-маці.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю ўсім маці радаснага настрою, моцнага здароўя, шчасця, кахання і сямейнага дабрабыту.

Хай радасць жыцця і светлыя надзеі ніколі не пакідаюць вашыя сэрцы і душы, а дзеці радуюць сваімі поспехамі! Жывіце заўсёды з верай, надзеяй і вялікай любоўю!

Прашу ўсіх вайскоўцаў перадаць самыя цёплыя і шчырыя віншаванні сваім маці.

А салдаты з паўднёвых граніц нашай краіны-Мазырскага пагранічнага атрада-падрыхтавалі відэавіншаванне. Паглядзець яго можна ў нашых сацсетках (Вконтакте, Facebook, Twitter), а таксама ў Telegram-канале.