У Мінску адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета афіцэрскіх сходаў органаў пагранічнай службы
13 кастрычніка ў Дзяржаўным пагранічным камітэце адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета афіцэрскіх сходаў органаў пагранічнай службы.

Мерапрыемства праводзілася ў фармаце відэаканферэнцыі. У ім прыняло ўдзел кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і ўсіх тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы.
Удзельнікі абмеркавалі прыярытэтныя задачы дзейнасці афіцэрскіх сходаў на месцах. На сходзе былі разгледжаны пытанні прымянення перадавога вопыту дзейнасці афіцэрскіх сходаў, аказання дапамогі ў станаўленні маладых афіцэраў, падтрымання правапарадку і фарміравання ў службовых калектывах здаровай маральнай абстаноўкі.
Па заканчэнні пасяджэння падведзены вынікі дзейнасці Каардынацыйнага савета афіцэрскіх сходаў і вызначаны мэты і задачы для працы на наступны перыяд.