Баннеры на главную бел

Увага! У пункце пропуску Урбаны будуць праводзіцца будаўнічыя работы

22.09.2020

25 верасня з 10:00 да 14:00 у пункце пропуску Урбаны (сумежны Латвійскі – Сілене) магчыма замядленне пагранічнага кантролю з-за правядзення работ у рамках рэканструкцыі пагранічнага пераходу.

Увага! У пункце пропуску Урбаны будуць праводзіцца будаўнічыя работы

Дзяржпамежкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак. У якасці альтэрнатыўнага маршруту ў Латвію можна выбраць пункт пропуску Грыгароўшчына (сумежны Латвійскі – Патэрніекі).

Сачыце за становішчам перад пунктамі пропуску на інтэрнэт-партале Дзяржпамежкамітэта.