Баннеры на главную бел

У Смаргоні назвалі лепшую трывожную групу органаў пагранічнай службы

25.09.2020

Штогод на базе Смаргонскай пагранічнай групы і навучальнага цэнтра Інстытута пагранічнай службы праводзяцца спаборніцтвы на званне лепшай трывожнай групы органаў пагранічнай службы. На смаргонскую зямлю прыехалі лепшыя прадстаўнікі ад усіх пагранічных атрадаў і груп, каб паказаць свае навыкі і ўменні дзейнічаць у неардынарных сітуацыях.

У Смаргоні назвалі лепшую трывожную групу органаў пагранічнай службы

Каманды з Полацка, Смаргоні, Ліды, Гродна, Брэста, Пінска, Мазыра і Гомеля на працягу трох дзён дэманстравалі свой прафесіяналізм у розных выпрабаваннях. Гэта пошук і затрыманне парушальніка, шматкіламетровы марш-кідок па перасечанай мясцовасці, вывучэнне слядоў, пакінутых на мясцовасці вучэбным парушальнікам, вызначэнне кірунку яго руху, даўнасці следу, колькасці парушальнікаў і спосабу ўтойвання слядоў.

Па выніках упартай і напружанай барацьбы пераможцам стала каманда Гродзенскай пагранічнай групы. Другое месца – Гомельская пагранічная група. На трэцюю прыступку п'едэстала падняліся смаргонскія пагранічнікі.

Пераможца спаборніцтваў заваяваў пераходны кубак. Каманды, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджаны медалямі, дыпломамі і новай экіпіроўкай для трэніроўкі службовых сабак.

У асабістым заліку лепшым страшым трывожнай групы і лепшым кінолагам прызнаны старшы лейтэнант Іван Незабудка і малодшы сяржант Уладзіслаў Калеснікаў з Гомельскай пагранічнай групы, А Гродзенская пагранічная група вызначылася лепшым кіроўцам – радавым Ягорам Храпавым і лепшым інспектарам – радавым Даніілам Перахадзюком.