Баннеры на главную БЕЛ

Вызначаны лепшыя спецыялісты пагранічнага кантролю

25.09.2020

25 верасня ў Інстытуце пагранічнай службы прайшлі спаборніцтвы сярод тэрытарыяльных органаў пагранслужбы па вызначэнні лепшай каманды спецыялістаў пагранічнага кантролю, лепшага начальніка змены, кантралёра аддзялення пагранічнага кантролю.

Вызначаны лепшыя спецыялісты пагранічнага кантролю

Штогадовае першынство дае магчымасць вызначыць узровень майстэрства пагранічнікаў, удасканальваць прафесійныя навыкі, а таксама ўкараняць у практыку перадавы вопыт. Удзельнікі спаборніцтваў прайшлі выпрабаванні на веданне ўзораў дакументаў, асаблівасцяў перасячэння граніцы па пашпартах розных краін, а таксама ідэнтыфікацыі асобы.

Невыпадкова да супрацоўнікаў пагранічнага кантролю прад'яўляюцца асаблівыя прафесійныя патрабаванні. На іх рахунку сотні выяўленых парушальнікаў і падробленых дакументаў.

Сёлета ў спаборніцтвах прынялі ўдзел курсанты выпускнога курса Інстытута пагранічнай службы.

Па выніках спаборніцтваў лепшым начальнікам змены стаў прадстаўнік Гродзенскай пагранічнай групы старшы лейтэнант Квяткевіч Яўген. Лепшым кантралёрам прызнана прапаршчык Хвалько Алена з Мазырскага пагранічнага атрада. Пераходзячы кубак уручаны камандзе Гродзенскай пагранічнай групы, на другім месцы каманда атрада пагранічнага кантролю "Мінск", на трэцім – Гомельская пагранічная група.

Сучасная граніца дынамічна развіваецца, але застаецца нязменным тое, што пагранічнік першым сустракае законапаслухмяных грамадзян, і спыняе тых, хто спрабуе парушыць закон.