Баннеры на главную бел

Двое парушальнікаў затрыманы на граніцы з Польшчай

28.09.2020

Гродзенскія пагранічнікі паблізу беларуска-польскай граніцы з розніцай у некалькі гадзін затрымалі двух грамадзян Беларусі. Яны мелі намер незаконна трапіць у Польшчу і ў далейшым асталявацца ў адной з краін Еўропы.

Двое парушальнікаў затрыманы на граніцы з Польшчай

27 верасня побач з аграгарадком Пагранічны паводле інфармацыі мясцовых жыхароў на аўтатрасе пагранічнікі спынілі грамадзяніна без дакументаў. Са слоў стала вядома, што ён пражывае ў Гомельскай вобласці. Мужчына прызнаўся, што хацеў парушыць граніцу ў пошуках лепшых умоў жыцця.

У гэты ж дзень у Свіслацкім раёне адбылася яшчэ адна спроба парушыць граніцу з Польшчай. Жыхар Баранавічаў паблізу вёскі Рыбалы вырашыў перасекчы граніцу на ровары, але далёка не ў пункце пропуску, а па "зялёным" участку. Пасля спрацоўкі сігналізацыйнага комплексу пагранічны нарад затрымаў парушальніка. 29-гадовы беларус расказаў, што хацеў трапіць у краіны Еўрасаюза з мэтай далейшага працаўладкавання.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы. Ім пагражаюць штрафы да 100 базавых велічынь.