Баннеры на главную бел

Пункт пропуску Новыя Ярылавічы аднавіў працу

21.09.2020

21 верасня з 11: 00 паводле афіцыйнай інфармацыі ад украінскага боку ў пункце пропуску Новыя Ярылавічы (Новая Гута) адноўлены пропуск грамадзян і транспарту, у тым ліку грузавога.

Пункт пропуску Новыя Ярылавічы аднавіў працу

Нагадваем, што з 16 верасня ўказаны сумежны пункт пропуску быў часова закрыты.


Пры перасячэнні граніцы таксама варта ўлічваць, што Кабінетам Міністраў Украіны ў мэтах барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі ўведзены абмежаванні на ўезд у краіну замежных грамадзян і асоб без грамадзянства да 29 верасня.