Баннеры на главную бел

Увазе асоб і грузаперавозчыкаў, якія плануюць паездку ва Украіну: украінскі бок закрыў пункт пропуску " Новыя Ярылавічы"

16.09.2020
Увазе асоб і грузаперавозчыкаў, якія плануюць паездку ва Украіну: украінскі бок закрыў пункт пропуску " Новыя Ярылавічы"

Паводле афіцыйнай інфармацыі, атрыманай ад украінскага боку, з 16 верасня да 00.00 27 верасня 2020 года часова закрываецца міжнародны пункт пропуску "Новыя Ярылавічы". 16 верасня адпаведныя змяненні ўнесены ў распараджэнне Кабінета Міністраў Украіны " Аб часовым закрыцці некаторых пунктаў пропуску, пунктаў кантролю і спыненні ў іх пешаходнага руху».

Такім чынам, пропуск грамадзян і грузавых транспартных сродкаў праз указаны пункт пропуску ўкраінскім бокам ажыццяўляцца не будзе!

У сувязі з гэтым Дзяржпагранкамітэт просіць улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні маршруту руху.