Баннеры на главную бел

Пагранічнікі затрымалі букеты з псіхатропам

08.09.2020
Пагранічнікі затрымалі букеты з псіхатропам

Днём 6 верасня ў пункце пропуску "Каменны Лог" смаргонскія пагранічнікі ў іншамарцы Kia, якая рухалася на ўезд у Беларусь, выявілі 2 кілаграма расліннага рэчыва – гармалу, у састаў якога уваходзіць псіхатроп "Гармін".

Кіроўцам транспартнага сродку аказаўся непрацуючы 37-гадовы грамадзянін Расіі. Жыхар Калінінградскай вобласці растлумачыў, што не ведаў састаў расліны, выяўленай у багажніку яго транспартнага сродку.

Рэчыва канфіскавана, транспартны сродак затрыманы. Па дадзеным факце пачалася праверка.