Баннеры на главную бел

Скрыншот карты не дапамог – у Гродзенскім раёне затрыманы грамадзянін Турцыі

04.09.2020
Скрыншот карты не дапамог – у Гродзенскім раёне затрыманы грамадзянін Турцыі

3 верасня ў Гродзенскім раёне пагранічнікі ў 10 кіламетрах ад дзяржаўнай граніцы затрымалі грамадзяніна Турцыі.

33-гадовы малады чалавек спрабаваў наўмысна трапіць у Літву з мэтай пошуку лепшых умоў для жыцця. Падрыхтаваўся ён грунтоўна - у мабільным тэлефоне быў знойдзены скрыншот карты з пракладзеным маршрутам, а ў асабістых рэчах прадукты харчавання, грашовыя сродкі, нож і ліхтарык. Па гэтым факце былі праінфармаваныя літоўскія калегі.

У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс паводле артыкулу 23.29, 23.30, (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Да завяршэння ўсіх разбіральніцтваў замежны грамадзянін будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.