Баннеры на главную бел

Грамадзянін Ірака спрабаваў нелегальна трапіць у Літву

03.09.2020
Грамадзянін Ірака спрабаваў нелегальна трапіць у Літву

31 жніўня ў Пастаўскім раёне ў непасрэднай блізкасці ад граніцы смаргонскія пагранічнікі затрымалі невядомага мужчыну.

Ім аказаўся 31-гадовы грамадзянін Ірака, які прызнаўся, што збіраўся незаконна трапіць у Літву. На таксі ён прыехаў у населены пункт Саболкі, які знаходзіцца ў 500 метрах ад граніцы, і далей збіраўся яе парушыць.

У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс паводле артыкулу 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Яму выпісаны штраф у памеры 20 б. в., і пасля завяршэння разбіральніцтва ён будзе дэпартаваны з Беларусі тэрмінам на 5 гадоў.