Баннеры на главную бел

Сябры - «няўдачнікі»: двух шукальнікаў лепшага жыцця з Кубы затрымалі паблізу ад беларуска-польскай граніцы

31.08.2020
Сябры - «няўдачнікі»: двух шукальнікаў лепшага жыцця з Кубы затрымалі паблізу ад беларуска-польскай граніцы

28 жніўня ў Гродзенскім раёне пагранічнікі ў кіламетры ад граніцы затрымалі двух грамадзян Кубы. Маладыя людзі 1983 і 1994 гг.н. спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу.

У пачатку года яны прыбылі ў Маскву з мэтай працаўладкавання. У жніўні праз сацсеткі мужчыны пазнаёміліся і вырашылі разам адправіцца ў краіны Еўрасаюза. Іх суайчыннік падказаў, які маршрут лепш выбраць для гэтай мэты. З Масквы хлопцы прыехалі ў Мінск, потым у Гродна. Непасрэдна да граніцы дабіраліся на таксі. У асабістых рэчах затрыманых была замежная валюта і мабільныя тэлефоны.

У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс па артыкулах 23.29 і ч.1 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Пасля завяршэння ўсіх разбіральніцтваў яны будуць дэпартаваныя з нашай краіны.