Грамадзянкі Ірана з чужымі пашпартамі затрыманы ў сталічным аэрапорце
24 жніўня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» пры афармленні рэйса, які прыбыў з Турцыі, пагранічнікі затрымалі дзвюх грамадзянак Ірана.
Фота носіць ілюстрацыйны характар
Жанчыны прад'явілі іспанскія пашпарты, якія ім не належалі. Самі яны прызналіся, што Беларусь не была канчатковай кропкай іх маршруту. Далей грамадзянкі збіраліся паляцець у Нідэрланды для пошуку лепшых умоў для жыцця.
Іншаземкі аформлены парушальнікамі дзяржграніцы і ва ўстаноўленым парадку перададзены супрацоўнікам міліцыі.