Баннеры на главную бел

Прадстаўнікам замежных СМІ, якія спрабуюць уехаць у Беларусь пад выглядам турыстаў, адмоўлена ва ўездзе ў краіну

19.08.2020

18 жніўня ў пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт «Мінск» 17 прадстаўнікам замежных СМІ адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь па прычыне адсутнасці акрэдытацыі для ажыццяўлення журналісцкай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны.

Прадстаўнікам замежных СМІ, якія спрабуюць уехаць у Беларусь пад выглядам турыстаў, адмоўлена ва ўездзе ў краіну

Нягледзячы на тую акалічнасць, што замежнікі хавалі сапраўдныя мэты ўезду ў Беларусь, паведамляючы аб планах па наведванні розных славутасцяў, выяўленыя пасведчанні журналістаў розных тэлерадыёвяшчальных кампаній і прафесійная апаратура раскрывалі намеры апошніх па ажыццяўленні журналісцкай дзейнасці з парушэннем беларускага заканадаўства.

Асобна варта падкрэсліць нетыповую для замежнікаў схільнасць да перамяшчэння буйных сум наяўнай валюты, выяўленую ў некаторых карэспандэнтаў, якія прадстаўляліся турыстамі.

Прадстаўнікі ТРК «Deutsche Welle» і ТРК «Danmarks Radio», якія прыбылі 18 жніўня і былі акрэдытаваны Міністэрствамзамежных спраў для працы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не мелі праблем з перасячэннем граніцы, як і ўсе законапаслухмяныя грамадзяне.