Баннеры на главную бел

Зварот Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёра А. П. Лапо да асабістага састава органаў пагранічнай службы

19.08.2020

Паважаныя салдаты, прапаршчыкі, афіцэры, супрацоўнікі органаў пагранічнай службы! Дарагія нашы ветэраны!

Зварот Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёра А. П. Лапо да асабістага састава органаў пагранічнай службы

Сёння Рэспубліка Беларусь апынулася ў складанай сітуацыі. Мы ўсе з'яўляемся сведкамі таго, як лёгка наша мірнае і спакойнае жыццё можа быць парушана. Аднак пры ўсёй напружанасці моманту становішча на беларускай граніцы стабільнае і кантралюемае.

Зараз гэта асабліва важна!

Ад усяго камандавання Дзяржпагранкамітэта хачу шчыра падзякаваць вас усіх за сумленную службу. Менавіта дзякуючы вернасці ўзятых на сябе абязацельстваў за час існавання суверэннай Беларусі нам удавалася вырашаць самыя складаныя баявыя і аператыўныя задачы па ахове дзяржаўнай граніцы. Мы з гонарам носім нашу ваенную форму. Яна нічым не заплямлена. У беларускіх пагранічнікаў слаўная гісторыя мужнасці і адвагі, якой мы шчыра ганарымся.

Зараз наша з вамі асноўная задача – узмацніць ахову дзяржаўнай граніцы. Мы не павінны дапусціць правоз зброі, наркотыкаў, прапусціць на нашу тэрыторыю злачынныя элементы, любога, хто можа нанесці шкоду і падвергнуць небяспецы жыццё нашых грамадзян. Менавіта ў гэты перыяд могуць актывізавацца супрацьпраўныя групоўкі, магчымыя рознага роду правакацыі, у тым ліку і ў дачыненні да пагранічнікаў. Будзьце асабліва пільныя. Памятайце, вы абараняеце свой народ. Менавіта яму вы давалі прысягу. Ад вашых дзеянняў сёння залежыць бяспека краіны.

Я веру, што кожны з вас да канца з гонарам выканае свой абавязак. Мы павінны быць адзіныя ад салдата да генерала.

Нашы ваенаслужачыя заўсёды былі і будуць верныя пагранічным традыцыям!