Баннеры на главную бел

Пагранічнікі за захаванне міру ў роднай Беларусі!

20.08.2020

Сёння ў сацыяльных сетках і на вуліцах свае перакананні і заклікі, нібыта ад імя ўсіх пагранічнікаў, выказваюць асобныя дзеючыя супрацоўнікі пагранслужбы і тыя, хто ўжо ў запасе.

Пагранічнікі за захаванне міру ў роднай Беларусі!

Мы з разуменнем ставімся да меркавання і выбару любога. Аднак мы не разумеем тых, хто, вырашыўшы падтрымаць спланаваныя акцыі, адмаўляюцца ад сваёй пагранічнай формы і дзяржаўных узнагарод. Сапраўдныя пагранічнікі берагуць форму і перадаюць яе як сімвал службы на граніцы сваім дзецям і ўнукам.

Нават у самыя складаныя крызісныя і пераломныя моманты жыцця Беларусі мы сумленна і прафесійна выконвалі свой абавязак. Менавіта дзякуючы пагранічнай службе ў нашу краіну не трапляюць наркотыкі, зброя і тэрарысты. Служба на граніцы заўсёды была цяжкая і ганаровая. Зялёная фуражка ужо больш 100 гадоў з'яўляецца сімвалам мужнасці, самаахвярнасці, адданасці справе, гонару за дачыненне да аховы дзяржграніцы.

Хочаце выказаць сваё меркаванне – выказвайце, але толькі як сваё асабістае.

Пагранічнікі выступаюць за захаванне міру, згоды ў грамадстве, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі.

Паважаныя салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры, работнікі органаў пагранічнай службы, давайце захаваем павагу да сваёй прафесіі і пагранічных традыцый!