Баннеры на главную бел

«Супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі»: пагранічнікі не пусцілі ў краіну правакатараў

14.08.2020

12 жніўня падчас афармлення пасажыраў рэйса «Лондан-Мінск» пагранічнікі звярнулі ўвагу на двух падазроных грамадзян Латвіі 1975 і 1993 гг. нараджэння. У выніку разбіральніцтва замежнікаў не пусцілі ў краіну на падставе артыкула 30 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь".

«Супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі»: пагранічнікі не пусцілі ў краіну правакатараў

Адзін з мужчын расказаў, што прыехаў у Беларусь адпачыць, але куды менавіта яшчэ не вырашыў, а другі – для працы, аднак стэлефанавацца з партнёрам не змог, так як для сувязі ў яго быў запісаны нумар латвійскага аператара.

Абодва замежніка спартыўнага целаскладу прывезлі з сабой больш за 15 тысяч долараў ЗША, акрамя таго, у «бізнэсмэна» яшчэ была і татуіроўка з нацысцкай свастыкай і нанесенай наверх ружай вятроў. Але самае цікавае тое, што ў іх тэлефонах было выяўлена телеграм-супольнасць з пяці чалавек – двух латышоў і траіх украінцаў. Там удзельнікі групы абмяркоўвалі куплю ваенных касак, суму і выгляд валюты, якую прывезці ў Беларусь.

Яшчэ адзін цікавы момант: у тэлефоне другога замежніка, «які прыляцеў на адпачынак», выяўлены фота каноплі і скурванне ім жа самакрутак.