У «Каменным Лагу» пагранічнікі канфіскавалі аўто з перабітым VIN-нумарам
Смаргонскія пагранічнікізатрымалі аўтамабіль з прыкметамі падробкі VIN-нумара. Кіроўца растлумачыў, што Hyundai, на якім вяртаўся ў Беларусь, дастаўся яму два тыдні таму ў выніку абмену аўтамабілямі са знаёмым.

Інцыдэнт адбыўся 27 ліпеня ў пункце пропуску “Каменны Лог”. Пры праверцы іншамаркі пад кіраваннем 37-гадовага жыхара Ашмянаў пагранічны нарад выявіў прыкметы змены VIN. Таблічка з дадзенымі пад ветравым шклом, дублюючая нумар кузава, апынулася падробленай, акрамя таго, на аўто прысутнічалі сляды зваркі.
Аўтамабіль перададзены супрацоўнікам міліцыі для правядзення экспертызы.