Баннеры на главную бел

Грамадзянка Швецыі затрымана пры незаконным перасячэнні граніцы

24.07.2020

Раніцай 24 ліпеня Гомельскі пагранічнікамі была затрымана 50-гадовая грамадзянка Швецыі, якая спрабавала незаконна трапіць у Беларусь.



Жанчына патлумачыла, што яна рухалася ў Расію з мэтай афармлення дакументаў для пастаяннага пражывання. Аднак, у сувязі з эпідэміялагічным становішчам і абмежаваннем ўезду замежных грамадзян у Расію, ёй параілі паспрабаваць заехаць на расійскую тэрыторыю праз Беларусь.

Раніцай гэтага ж дня грамадзянка Швецыі спрабавала ўехаць у нашу краіну ў пункце пропуску "Новая Гута", аднак не была прапушчана праз грніцу, так як у яе адсутнічала беларуская віза.

Ведаючы, што дзяржаўную граніцу неабходна перасякаць толькі пры наяўнасці сапраўдных дакументаў і толькі ва ўсталяваных месцах, іншаземка вырашыла незаконна перасекчы граніцу ў абыход пункта пропуску.

Грамадзянка Швецыі затрымана, у дачыненні да яе распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы) КаАП Рэспублікі Беларусь.