Баннеры на главную бел

Літоўскай Рэспублікай падоўжаны тэрмін абмежаванняў пры перасячэнні граніцы

22.07.2020

Па інфармацыі, што паступіла ад літоўскага боку ў сувязі неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі COVID-19, тэрмін устаноўленых у Літоўскай Рэспубліцы абмежаванняў пры перасячэньні граніцы падоўжаны.

Літоўскай Рэспублікай падоўжаны тэрмін абмежаванняў пры перасячэнні граніцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

У цяперашні час пералік катэгорый грамадзян, якім дазволены ўезд у Літоўскую Рэспубліку, вызначаны Пастановай урада Літоўскай Рэспублікі № 152 «Аб абвяшчэнні экстрэмальнай сітуацыі дзяржаўнага ўзроўню», са зменамі і дапаўненнямі ад 2020/07/16.

Перасячэнне літоўска-беларускага ўчастку граніцы абмежавана аўтадарожных міжнароднымі пунктамі пропуску: «Мядзінінкай» - «Каменны Лог», «Райгардас» - «Прывалка», «Шальчынінкай» - «Беняконі»; чыгуначнымі – пункт пропуску на чыгуначнай станцыі Вільнюс, «Стасілас» - «Беняконі» і «Кена» - «Гудагай».

На ўчастку адказнасці Полацкага пагранічнага атрада на беларуска-літоўскай граніцы ў міжнародным пункце пропуску “Відзы” (з літоўскага боку «Твярачус»), па-ранейшаму, пропуск асоб і транспартных сродкаў сумежнай бокам ня ажыццяўляецца.

Кансультацыю па пытаннях перасячэння беларуска-літоўскай граніцы можна атрымаць у дыпламатычных установах Літоўскай Рэспублікі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя пра змены парадку перасячэння граніцы і рэжыме работы літоўскіх пунктаў пропуску будзе прадастаўлена па меры паступлення звестак ад сумежнага боку на інтэрнэт-партале, у акаўнтах сацыяльных сетак і тэлэграм-канале Дзяржпагранкамітэта.