Баннеры на главную бел

Мозырскія пагранiчнікі ў чарговы раз спынілі незаконнае перамяшчэнне праз гранiцу «жывога тавару»

14.07.2020
Мозырскія пагранiчнікі ў чарговы раз спынілі незаконнае перамяшчэнне праз гранiцу «жывога тавару»

Раніцай 14 ліпеня на ўчастку пагранічнага паста «Баравое», ваеннаслужачымі Мозырскага пагранічнага атрада спынена спроба незаконнага перамяшчэння партыі дэкаратыўных земнаводных і акварыўмных рыбак з Украіны ў Беларусь. Самыя звычайныя, дапрацаваныя саматужным спосабам, пластыкавыя кантэйнеры з трытонамі, жабамі і напоўненыя вадой пакеты з акварыўмных рыбкамі пераносіў на сабе грамадзянін Беларусі.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс. Прадстаўнікі фауны перададзеныя супрацоўнікам Гомельскай мытні. Колькасць і сума іх ацэнкі ўстанаўліваецца.