Баннеры на главную бел

Грамадзянін Украіны з забаронай уезду ў Беларусь затрыманы пры незаконным перасячэнні гранiцы

13.07.2020
Грамадзянін Украіны з забаронай уезду ў Беларусь затрыманы пры незаконным перасячэнні гранiцы Фота носіць ілюстрацыйны характар

12 ліпеня гомельскія пагранiчнікі затрымалі 41-гадовага мужчыну, які незаконна перасёк гранiцу з Украіны ў Беларусь.

Ураджэнец Вінніцкай вобласці растлумачыў, што днём раней спрабаваў уехаць у нашу краіну ў пункце пропуску «Новая Гута». Аднак, іншаземец быў не прапушчаны праз гранiцу і вернуты ў Беларусь, бо яму забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.

Грамадзянін Украіны змешчаны ў ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы) КаАП Рэспублікі Беларусь.