Баннеры на главную бел

Дзяржпагранкамітэт на сваім партале адкрыў віртуальную "Кнігу памяці"

22.06.2020
Дзяржпагранкамітэт на сваім партале адкрыў віртуальную "Кнігу памяці"

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на партале Дзяржпагранкамітэта адкрылася віртуальная "Кніга памяці". На рэсурсе размешчана база дадзеных ваеннаслужачых Беларускага пагранічнага акруга, якія загінулі і прапалі без вестак у першых баях на граніцы.

Біяграфічныя звесткі сабраны ў выніку пошукавых, архіўных работ даследчыкамі гісторыі пагранічнай службы Беларусі. Працэс пошуку і удакладнення дадзеных працягваецца.

 Калі ў вас ёсць звесткі аб ваеннаслужачых, які праходзіў службу ў складзе пагранічных злучэнняў на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1945 годзе, просім даслаць іх па адрасе электроннай пошты pamyat@gpk.gov.by.