У Браслаўскім раёне затрыманы парушальнік граніцы
У ноч на 14 чэрвеня на пульт дзяжурнага па пагранічнай заставе «Друя» (Браслаўскі раён) паступіў сігнал ад сігналізацыйнага комплексу.

Прыбыўшы на месца спрацоўку пагранічны нарад затрымаў грамадзяніна Латвійскай Рэспублікі 1991 г.н.
На месцы затрымання выразных тлумачэнняў пра мэту знаходжання ў пагранічнай паласе малады чалавек не змог даць. Пры сабе латыш меў ровар і мабільны тэлефон.
У ходзе далейшага разбіральніцтва ўстаноўлена, што грамадзянін Латвіі парушыў латвійска-беларускую граніцу з мэтай турызму.

За парушэнне дзяржаўнай граніцы і парушэнне правілаў знаходжання затрыманы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй з тэрмінам забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь на 3 гады.