Баннеры на главную бел

Дзяржпагранкамітэт працягвае рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржпраграмы па развіццю лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады

15.06.2020


Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь у межах сваёй кампетэнцыі працягвае рэалізоўваць мерапрыемствы дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады.

У рамках стварэння Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы падпраграмы «Інфраструктура інфарматызацыі» Дзяржпагранкамітэтам набыта абсталяванне для кантролю біяметрычных дакументаў асоб, якія перасякаюць граніцу ў пунктах пропуску. Таксама створана інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура для наступнага прадастаўлення электронных паслуг па пытаннях, звязаных з перасячэннем грамадзянамі дзяржаўнай граніцы.

Усё гэта дасць магчымасць забяспечыць бяспеку рубяжоў і зручнасць пры камунікацыі паміж грамадзянамі і пагранічным ведамствам, а таксама ўкараніць магчымасць выкарыстання біяметрычнага пашпарта пры выездзе за граніцу.

У 2019 годзе завяршылася актыўная мадэрнізацыя сістэмы лічбавай радыёсувязі, што дазволіла стварыць суцэльную зону радыёсувязі ў пагранічнай паласе.

Так, у рамках удасканалення інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры інфармацыйных сістэм аховы граніцыі пагранічнага кантролю падпраграмы «Лічбавая трансфармацыя» Дзяржпагранкамітэтам пабудавана сем запланаваных аб'ектаў інтэграванай сістэмы аховы дзяржаўнай граніцына пагранічных заставаў «Плюсы», «Друя», пагранічнай камендатуры «Паставы», а гэтак жа на пагранічных заставах «Брузгі», «Пагранічны», «Хвойники» і пагранічным пасту «Суботнікі».

Інтэграваная сістэма аховы граніцы ўяўляе сабой сукупнасць сумесна дзеючых тэхнічных сродкаў рознага прызначэння. Яе ядро складае інфармацыйна-камунікацыйны вузел, які дазваляе інтэграваць разнастайныя сродкі атрымання інфармацыі, такія як сігналізацыйныя комплексы розных тыпаў дзеяння, сістэмы відэаназірання, сістэмы сувязі для стварэння адзінага інфармацыйнага поля (збору, абагульнення, адлюстравання, захоўвання і апрацоўкі паступаючай інфармацыі), а таксама перадачы яе на вышэйшыя ўзроўні кіравання, у тым ліку для аналізу і падрыхтоўкі прыняцця рашэння.

Асноўнай крыніцай паступаючай інфармацыі з'яўляецца ахоўная сігналізацыя, якая рэагуе на спробы пранікнення на аб'ект. Яна можа быць мабільнай і стацыянарнай і мець розныя спосабы выяўлення: кантактны, сейсмічны, вібрацыйны, ёмістны.Другі элемент сістэмы – відэаназіранне: суцэльнае цi пры дапамозе оптыка-электронных модуляў, якія складаюцца з цеплавізара і відэакамеры, што дазваляюць кантраляваць аб'ект аховы днём і ноччу на значнай адлегласці. Пры выяўленні пагрозы ў падраздзяленне накіроўваюцца сігналы трывогі і відэаінфармацыя пра прычыны гэтых абвестак. Прычым сістэма можа самаадукавацца і выключаць спрацоўку на розныя прыродныя ўмовы, непагадзь, жывёл, а гэта значная эканомія бюджэтных сродкаў.

Такім чынам на пагранічнай заставе службовыя асобы маюць магчымасць эфектыўна кіраваць падраздзяленнем, бачыць абстаноўку на ахоўным участку ў рэжыме рэальнага часу, аб'ектыўна яе ацэньваць, своечасова рэагаваць на ўзнікаючыя інцыдэнты па прынцыпе «выявіць - распазнаць - прыняць рашэнне». У выпадку неабходнасці паступаючая інфармацыя можа быць перададзена на вышэйстаячы ўзровень для кантролю альбо кіраўніцтва адразу некалькімі падраздзяленнямі пры ажыццяўленні рэагавання на ўзнікаючыя пагрозы.