Баннеры на главную бел

У новае жыццё незаконным шляхам: на граніцыз Польшчай затрыманы парушальнік

17.06.2020

14 чэрвеня на пагранічную заставу «Брузгі» патэлефанаваў мясцовы жыхар, які паведаміў, што ўздоуж дарогі к граніцы рухаецца невядомы. Для праверкі інфармацыі выехала трывожная група.

У новае жыццё незаконным шляхам: на граніцыз Польшчай затрыманы парушальнік

Праз непрацяглы час пагранічнікі выявілі падазронага мужчыну. Дакументаў для знаходжання ў пагранічнай зоне ў незнаёмца не аказалася. Не змог ён даць і выразных тлумачэнняў аб мэты знаходжання паблізу граніцы. «Вандроўца» было вырашана даставіць на заставу для высвятлення асобы.

У выніку аказалася, што затрыманы - 49-гадовы ураджэнец Расіі. Пры сабе мужчына меў пасведчанне аб нараджэнні, дыплом аб атрыманні прафесійна-тэхнічнай адукацыі, два тэлефона і даведку аб вызваленні з месцаў «не гэтак аддаленых». Паўгода пасля вызвалення з папраўчай установы ён здымаў жыллё і зарабляў на жыццё падсобным рабочым, а пасля вырашыў паспрабаваць шчасце за граніцай.

 Пачаць новае жыццё незаконным спосабам мужчыне не ўдалося. Ён панёс адказнасць за спробу парушэння граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму і парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.