Баннеры на главную бел

Грамадзяне Літвы парушылі гранiцу дзеля знаёмства з беларускай дзяўчынай

09.06.2020
Грамадзяне Літвы парушылі гранiцу дзеля знаёмства з беларускай дзяўчынай Фота носіць ілюстрацыйны характар

Увечары 6 чэрвеня ў двух кіламетрах ад дзяржаўнай гранiцы ў раёне вёскі Сакуны Пастаўскага раёна смаргонскія пагранiчнікі затрымалі двух невядомых мужчын у стане алкагольнага ап'янення.

Імі, са слоў, апынуліся беспрацоўныя грамадзяне Літвы 1986 і 1994 гадоў нараджэння. Яны прызналіся, што пасля ўжывання спіртнога, праз папулярную сацыяльную сетку знайшлі дзяўчыну з Беларусі, якая запрасіла іх да сябе ў госці. У сувязі з тым, што населены пункт, дзе яна пражывала, знаходзіўся недалёка ад дзяржаўнай гранiцы, парушальнікі вырашылі не чакаць адкрыцця гранiц, а ісці ў абыход пунктаў пропуску. 
Грамадзяне Літвы затрыманы і дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай пагранiчнай групы. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 (парушэнне гранiцы) і ч.1 арт. 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам на 5 гадоў.