Баннеры на главную бел

«Важкія» прычыны: грамадзянін Украіны парушыў гранiцу пазбягаючы самаізаляцыі, грамадзяне Расіі ў пошуках лепшых умоў жыцця ў ЕС

09.06.2020
«Важкія» прычыны: грамадзянін Украіны парушыў гранiцу пазбягаючы самаізаляцыі, грамадзяне Расіі ў пошуках лепшых умоў жыцця ў ЕС

7 чэрвеня гомельскія пагранічнікі ў дзесяці метрах ад гранiцы затрымалі 36-гадовага грамадзяніна Украіны. Незаконным спосабам мужчына спрабаваў трапіць дадому ў Тэрнопальскую вобласць.

Затрыманы растлумачыў, што са студзеня 2020 году працаваў на тэрыторыі Расіі. У сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай і закрыццём усіх расійскіх арганізацый на каранцін, ён прыехаў да сваёй жонкi ў Гомель. Пасля зняцця каранцінных абмежаванняў вырашыў вярнуцца на заробкі ў Расію транзітам праз украінскую тэрыторыю. Аднак, даведаўшыся пра неабходнасць знаходжання на самаізаляцыі, грамадзянін Украіны прыняў рашэнне перасекчы гранiцу ў абыход пунктаў пропуску. 
Праз некалькі гадзін брэсцкія пагранiчнікі затрымалі дваіх грамадзян Расіі непадалёк ад беларуска-польскай гранiцы. 
Ляснымі сцежкамі жыхары Чэлябінскай вобласці мелі намер трапіць у краіны Еўрасаюза ў пошуках лепшых умоў жыцця. Да Масквы мужчыны дабраліся самалётам, а затым перамяшчалiся на прыгарадных цягніках. 
У дачыненні да ўсіх затрыманых замежных грамадзян распачаты адміністрацыйныя працэсы па ст.ст. 23.29, ч.1 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Парушальнікаў чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.