Баннеры на главную бел

Завяршыўся музычны марафон «З Днём пагранічніка!»

05.06.2020


У рамках правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню пагранічніка, у афіцыйных акаўнтах органаў пагранiчнай службы Рэспублікі Беларусь і сацыяльных сетках прайшоў музычны марафон «З Днём пагранічніка!» .

У адрас Дзяржпагранкамітэта для ўдзелу ў марафоне паступіла вялікая колькасць музычных і паэтычных віншаванняў, як ад вядомых беларускіх аўтараў і выканаўцаў, так і ад ваеннаслужачых органаў пагранiчнай службы, ветэранаў, навучэнцаў навучальных устаноў, самадзейных калектываў з розных рэгіёнаў краіны, а таксама з Расійскай Федэрацыі. Тыя музычныя нумары, якія па тэхнічных прычынах не былі апублікаваныя ў рамках акцыі, сабраны ў асобны відэаролік.

Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у музычным марафоне. Цёплыя, шчырыя віншаванні, якія прагучалі ў адрас пагранiчнай службы, зрабілі прафесійнае свята асабліва запамінальным.