Больш за 90 выпускнікоў Інстытута пагранічнай службы атрымалі дыпломы аб заканчэнні ВНУ
5 чэрвеня ў Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь адбыўся чарговы выпуск афіцэраў. 92 выпускніка пагранічнай ВНУ атрымалі лейтэнанцкія пагоны і дыпломы аб заканчэнні адзінай у краіне вышэйшай навучальнай установы, якая займаецца подрыхтоўкай спецыялістаў пагранічнага профілю. Для кожнага афіцэра-пагранічніка гэта адзін з самых памятных і ўрачыстых дзён, заканчэнне шляху да запаветнай мары. 23-і рытуал уручэння дыпломаў і нагрудных знакаў адзначыўся яшчэ і першым выпускам са сцен Інстытута пагранічнай службы 19 дзяўчат - кадравых афіцэраў-пагранiчнікаў.
У сваім выступе Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо выказаў упэўненасць, што сённяшнія выпускнікі абавязкова пройдуць абраны чатыры гады таму нялёгкі, але адказны і ганаровы шлях служэння Радзіме ў органах пагранiчнай службы і будуць годнымі прадаўжальнікамі слаўных пагранічных традыцый, закладзеных старэйшымі пакаленнямі афіцэраў-пагранiчнікаў.
З 1993 па 2020 гады ў ВНУ падрыхтавана і выпушчана каля двух з паловай тысяч афіцэраў тактычнага і аператыўна-тактычнага звяна, з іх - 28 скончылі пагранiчную навучальную ўстанову з залатым медалём, а 122 з чырвоным дыпломам. Восем выпускнікоў з'яўляюцца камандзірамі вайсковых частак.
Сённяшнія выпускнікі Інстытута пагранічнай службы ў дасканаласці валодаюць замежнымі мовамі, здольныя выконваць задачы ва ўмовах няпростай аператыўнай абстаноўкі. Большая частка мае больш за два спартыўных разрада па ваенна-прыкладных відах спорту. Як паказала практыка навучання, прадстаўніцы прыгожага полу ў некаторых пытаннях арганізацыі пагранiчнай службы і пагранічнага кантролю часам пераўзышлі юнакоў, пра што сведчаць дыпломы з адзнакай у шасці дзяўчат выпуску 2020 года.
Сёння ў Інстытуце створана і паспяхова функцыянуе сістэма падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў, у тым ліку яе нарматыўна-прававое забеспячэнне, якія задавальняюць запатрабаванням пагранічнага ведамства і сучасным патрабаванням Міністэрства адукацыі, нацыянальнай і еўрапейскай сістэм менеджменту якасці.
Галоўныя якасці будучых вартавых мяжы - прафесійнае майстэрства ў спалучэнні з высокім узроўнем агульнай культуры, маральнай сталасцю, ўзорным паводзінамі.