Баннеры на главную БЕЛ

З ужываннем табельнай зброі пагранiчнікі затрымалі двух жыхароў Століншчыны

03.06.2020


2 чэрвеня ў Столінскім раёне непадалёк ад вёскі Капані, за кіламетр ад дзяржаўнай гранiцы, пагранічны нарад ад манеўранай групы Пінскага пагранатрада заўважыў рухаючыся аўтамабіль Volkswagen. Ён спыніўся, з яго спешна выйшлі двое мужчын, якія на хаду надзелі балаклавы камуфляванага колеру і пачалі рух у кірунку тэрыторыі Украіны.

Пагранічны нарад паспрабаваў спыніць невядомых камандай «Стой, пагранічны нарад!», але пачуўшы яе, невядомыя ўжо бегам працягнулі свой рух у бок гранiцы. У ходзе пераследу на законныя патрабаванні праваахоўнікаў яны не рэагавалі. Старэйшы пагранічнага нарада зрабіў некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля чаго невядомых затрымалі.

Падчас разбiральнiцтва высветлілася, што імі апынуліся жыхары Століна і пасёлка Рэчыца Столінскага раёна. У далейшым быў затрыманы і кіроўца аўтамабіля.

За непадпарадкаванне законнаму патрабаванню пагранічнікаў у дачыненні да двух жыхароў Століншчыны распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь, санкцыі якога прадугледжваюць накладанне штрафу да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.