Рэпартаж: 28 мая – Дзень пагранічніка!
Традыцыйна 28 мая ў органах пагранічнай службы пачынаецца новы пагранічны год. У сваё прафесійнае свята воіны ў зялёных фуражках сустракаюцца з саслужыўцамі і наведваюць памятныя мясціны, успамінаючы службу і аддаючы даніну павагі героям-пагранічнікам усіх пакаленняў.

Старт урачыстых мерапрыемстваў у Мінску быў дадзены на бульвары Талбухіна каля памятнага знака "Вартавым граніцы ўсіх пакаленняў".
Затым пагранічнікі на чале са Старшынёй Дзяржпагранкамітэта генерал-маёрам Анатолем Лапо ўшанавалі памяць ваеннаслужачых у зялёных фуражках каля Манумента Перамогі.
Завяршыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ўскладаннем кветак на Востраве Мужнасці і Смутку.