Напярэдадні Дня Перамогі пагранічнікі ўшанавалі памяць савецкіх воінаў
6 мая пагранічнікі ўсклалі кветкі да Брацкай магілы і памятнага знаку «Вартавым граніц ўсіх пакаленняў» на бульвары Талбухіна ў Мінску.
Ушанаваць памяць воінаў, якія змагаліся і загінулі за Радзіму, прыбыў Старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Анатоль Лапо, камандаванне пагранічнага ведамства, старшыня Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы і запрошаныя госці.
Анатоль Лапо распавёў, што для краіны гэта свята – увасабленне народнай памяці.
- Асабіста для мяне гэта свята - свята са слязамі на вачах. Ваявалі два маіх дзеда, спачатку ў партызанах, затым у Чырвонай арміі. Адзін вярнуўся, а другі загінуў. Забыцца пра гэта не магчыма. А як забыцца? Вазьміце пагранічнікаў – у першыя дні вайны ўсе заставы загінулі, але яны трымаліся не па 30 хвілін, як разлічвалі фашысты, а не менш за суткі.Кіраўнік ведамства дадаў, што святкавання Дня Вялікай Перамогі пройдуць ва ўсіх воінскіх часцях і падраздзяленнях пагранічнікаў. Так, напрыклад, ваеннаслужачыя атрада пагранічнага кантролю «Мінск» ушануюць памяць савецкага народа ў Бялыніцкім раёне. Там падчас вайны была цалкам спалена вёска.
– Вельмі важна, захаваць памяць пра подзвіг перамогі над фашызмам і абароне нашай свабоды. Гэта найвялікшы гістарычны прыклад любові да сваёй краіны, самааддання і няспыннай працы ў імя будучыні, нашай будучыні! – падсумаваў Анатоль Лапо.