Палёт не атрымаўся: пагранічнікі затрымалі парушальніка - аператара беспілотніка
23 красавіка на ўчастку адказнасці пагранзаставы “Беняконі” Лідскага пагранічнага атрада нарад у 300 метрах ад граніцы выявіў беспілотны лятальны апарат, які выконваў манеўры паблізу дзяржграніцы. Да названага месца былі накіраваны трывожная і манеўраная групы.
![Палёт не атрымаўся: пагранічнікі затрымалі парушальніка - аператара беспілотніка Палёт не атрымаўся: пагранічнікі затрымалі парушальніка - аператара беспілотніка](/upload/resize_cache/iblock/91f/900_550_10ef449b14267add9b640f6e277110bf9/91f783643f0a38cbd97cef7e06238b7e.jpg)
На хутары, размешчаным за паўкіламетра ад месца выяўлення дрона, пагранічнікі затрымалі аператара беспілотніка – 29-гадовага жыхара Воранаўскага раёна. Мужчына прызнаў сваю датычнасць да перамяшчэння тавараматэрыяльных каштоўнасцяў праз граніцу з дапамогай гексакоптара.
У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму. Яму пагражае штраф да 50 базавых велічынь. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, ўстанаўліваюцца ўсе абставіны правапарушэння.