Баннеры на главную бел

Каханне не ведае границ: грамадзянін Польшчы спрабаваў незаконна трапіць да дзяўчыны ў Беларусь

23.04.2020

22 красавіка градзенскімі пагранічнікамі ад польскіх калегаў была атрымана інфармацыя аб магчымым парушэнні граніцы. Пры праверцы кантрольна-следавай паласы былі выяўлены сляды ровара, якія вядуць у Беларусь. Аднак далёка веласіпедысту з'ехаць не ўдалося: службовы сабака хутка стаў на след і вывеў пагранічнікаў да парушальніка.

Каханне не ведае границ: грамадзянін Польшчы спрабаваў незаконна трапіць да дзяўчыны ў Беларусь

36-гадовы іншаземец апынуўся грамадзянінам Польшчы. Ён не стаў хаваць намеры незаконна трапіць у Беларусь, але патлумачыў свае матывы палкімі пачуццямі да дзяўчыны, якая пражывае ў Гродна.

Парушальнік распавёў, што прыняў рашэнне незаконна перасекчы граніцу адразу ж, як толькі мясцовыя польскія ўлады крыху аслабілі патрабаванні пра самаізаляцыю і дазволілі наведваць лес. Узяўшы заплечнік, маску і ровар, малады чалавек адправіўся да беларускай граніцы, дзе і быў затрыманы.

Грамадзянін Польшчы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян. Яму вынесена папярэджанне з забаронай уезду ў Беларусь на 6 месяцаў. У гэты ж дзень парушальнік быў перададзены польскаму боку.