Баннеры на главную бел

Пагранічнікі атрымалі дапамогу для прафілактыкі вірусных захворванняў

23.04.2020

Праграма развіцця ААН (ПРААН) пры фінансавай падтрымцы Федэратыўнай Рэспублікі Германія і ў рамках партнёрства з Дзяржпагранкамітэтам далі пагранічнікам дапамогу ў выглядзе сродкаў індывідуальнай абароны.

Пагранічнікі атрымалі дапамогу для прафілактыкі вірусных захворванняў

23 красавіка ў Дзяржынску на базе Групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы пагранічнікам перадалі больш за 31 тысячу медыцынскіх масак.

Кіраўнік праекта ПРААН «Умацаванне патэнцыялу Дзяржпагранкамітэта ў барацьбе з незаконным абаротам зброі і боепрыпасаў» Аляксандр Свідзерскі адзначыў, што за кошт зэканомленых сродкаў сумеснага праекта ПРААН і Дзяржпагранкамітэта, што фінансуецца Германіяй, у галіне процідзеяння незаконнаму абароту зброі і боепрыпасаў на беларускай граніцы было прынята рашэнне аказаць дапамогу пагранічнікам.

Галоўны правізар ваенна-медыцынскага аддзела Дзяржпагранкамітэта падпалкоўнік медыцынскай службы Дзмітрый Ткачэнка распавёў, што атрыманыя сродкі абароны будуць размеркаваны па ўсёй граніцы. У першую чаргу маскамі забяспечаць супрацоўнікаў падраздзяленняў пагранічнага кантролю – менавіта яны штодня працуюць з перасякаючымі граніцу.

Таксама ў рамках дадзенай дапамогі ў бліжэйшы час у органы пагранічнай службы паступяць каля 2 тон антысептыку і 1,5 тоны антыбактэрыйнага мыла.