Баннеры на главную бел

Пагранічнікі затрымалі мужчыну, які здзейсніў крадзеж

20.04.2020
Пагранічнікі затрымалі мужчыну, які здзейсніў крадзеж

Днём 19 красавіка ў Ашмянскім раёне ў 10 кіламетрах ад беларуска-літоўскай граніцы пагранічнікі затрымалі жыхара населенага пункта Крейванцы, без дакументаў, якія сведчаць асобу.

47-гадовы мужчына пры затрыманні паспрабаваў уцячы. Аказалася, што не толькі адсутнасць дакументаў стала прычынай яго ўцёкаў – раней ён здзейсніў крадзеж у прыватным доме ў населеным пункце Вільбутава. Уцякаючы ад пагранічнага нарада, парушальнік выкінуў сумку з выкрадзенымі фотарамкамі, адзеннем і больш 0,7 кг рэчыва расліннага паходжання.

Правапарушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь і перададзены супрацоўнікам міліцыі, якія прызначылі праверку па ч.1 арт. 205 (крадзеж) і ч.1 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў) КК Рэспублікі Беларусь.