Грамадзяне Беларусі могуць вярнуцца дадому з Літвы ў пешым парадку ў трох пунктах пропуску

Нагадваем, што грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў дадзены момант у Літве, могуць вярнуцца дадому ў пешым парадку.
Перасекчы граніцуможна ў пунктах пропуску «Мядзінінкай» - «Каменны Лог», «Шальчынінкай» - «Беняконі» і «Райгардас» - «Прывалка».
Аналагічна ў пешым парадку праз пэўныя пункты пропуску могуць вярнуцца дадому беларускія грамадзяне, якія цяпер знаходзяцца ў Латвіі і Польшчы.
Экстранную дапамогу з выездам і неабходную кансультацыю можна атрымаць у консульскіх установах Беларусі ў названых дзяржавах.