Баннеры на главную бел

Беларусь арганізавала транзіт ізраільскіх студэнтаў для вяртання на радзіму

22.03.2020


фото minsknews.by
фото minsknews.by

У ноч з 21 на 22 сакавіка беларускімі пагранічнікамі сумесна з латвійскімі калегамі і Пасольствам Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь арганізаваны транзіт 21 ізраільскага грамадзяніна на радзіму праз Беларусь.

Пасля афармлення ў латвійскім пункце пропуску «Сілене» групу студэнтаў сустрэлі два мікрааўтобусы прама каля граніцы. У беларускім пункце пропуску «Урбаны» для замежнікаў выдзелілі асобны канал і ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі мытні і службы санітарна-каранціннага кантролю ў дачыненні да кожнага грамадзяніна былі праведзены абавязковыя санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы і працэдуры афармлення.

Аўтобусы ў суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ даставілі студэнтаў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск», адкуль у 11 раніцы рэйсам у Тэль-Авіў яны адправіліся на радзіму.