Баннеры на главную бел

Транзіт пад кантролем: 59 украінцаў вярнуліся дадому

24.03.2020

23 сакавіка каля 22 гадзін у пункт пропуску "Каменны Лог" з Літвы прыехалі 2 аўтобусы з 60 кіроўцамі вялікагрузных транспартных сродкаў. 59 украінцаў і 1 беларус вярталіся дадому з Літвы, Германіі і Францыі.

Транзіт пад кантролем: 59 украінцаў вярнуліся дадому

Першапачаткова службай санітарна-каранціннага кантролю ў дачыненні да кожнага грамадзяніна былі праведзены абавязковыя санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы. Усе пасажыры адчувалі сябе добра, прыкмет інфекцыйных захворванняў у іх не выяўлена. Затым пагранічнікі і супрацоўнікі мытні аформілі іх у спецыяльна выдзеленым канале.

Ад «Каменнага Лога» 59 замежнікаў забраў аўтобус і ў суправаджэнні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі даставіў на граніцу з Украінай да пункта пропуску «Новая Гута».

Пасля правядзення неабходных відаў кантролю іншаземцы заехалі на тэрыторыю Украіны.