Баннеры на главную бел

Засада, пагоня і затрыманне: пагранічны «All inclusive» для кантрабандыстаў

24.03.2020

Пагранічнікі затрымалі двух жыхароў Пастаў 1960 і 1980 гадоў нараджэння, якія мелі намер перанесці кантрабанду ў Літву. Нахабства парушальнікаў вымусіла пагранічнікаў прымяніць зброю.

Засада, пагоня і затрыманне: пагранічны «All inclusive» для кантрабандыстаў

23 сакавіка смаргонскія пагранічнікі атрымалі інфармацыю аб падрыхтоўцы парушэнні закона і арганізавалі засаду. Раніцай 24 сакавіка на ўчастку заставы «Ярава» паграннаряд выявіў двух невядомых, якія накіроўваліся ў бок граніцы. Кожны з іх нёс па дзве скрынкі з таварамі падакцызнай групы.

На неаднаразовыя патрабаванні пагранічнікаўспыніцца мужчыны адрэагавалі ўцёкамі. Старшы паграннаряда, ацаніўшы становішча, прыняў рашэнне зрабіць два папераджальныя стрэлы з пісталета ў паветра. У выніку адзін з уцекачоў спыніўся, а другі працягнуў бегчы.

Пасля затрымання здаўшагася парушальніка двое з паграннаряда – курсанты Інстытута пагранслужбы, якія на дадзены момант праходзяць стажыроўку ў Смаргонскай пагрангрупе – яшчэ на працягу двух кіламетраў пераследавалі, а затым і затрымалі яго змоўшчыка. З-за таго, што мужчына аказваў супраціў курсантам прыйшлося ўжыць фізычную сілу і спецсродкі.

У ходзе далейшых мерапрыемстваў у чатырох кіламетрах ад граніцы каля вескі Турлы было выяўлена аўто, на якім правапарушальнікі заехалі ў пагранічную зону.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму, спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай граніцы і непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб. Акрамя таго, супрацоўнікамі мытні пачаты працэс за парушэнне правілаў перамяшчэння тавараў праз мытную граніцу.