Баннеры на главную бел

Пагранічнікі затрымалі «бізнэсмэнаў» з Нігерыі і «турыстаў» з Афганістана

25.03.2020

22 сакавіка брэсцкія пагранічнікі ў абласным цэнтры выявілі чацвярых парушальнікаў правіл знаходжання: дваіх грамадзян Афганістана і дваіх – Нігерыі. У жыхароў Афрыкі скончыліся тэрміны дзеяння віз, а ў афганцаў іх наогул не было.

Пагранічнікі затрымалі «бізнэсмэнаў» з Нігерыі і «турыстаў» з Афганістана Фота носіць ілюстрацыйны характар

Грамадзяне Афганістана прадставіліся турыстамі і распавялі, што ў Мінску пазнаёміліся з двума нігерыйцамі, а затым усе разам на таксі адправіліся ў Брэст. Мэту раптоўнага ваяжу са сталіцы ў прыгранічча ніхто з замежнікаў патлумачыць так і не змог.

Далей было ўстаноўлена, што грамадзяне Нігерыі знаходзіліся ў краіне ў якасці прадпрымальнікаў. Аказваецца, яны прапанавалі вытворцу дзвярэй з Мінскай вобласці наладзіць пастаўкі драўніны каштоўных парод, аднак на дзелавую сустрэчу так і не з'явіліся. Характэрна, што пагранічнікам мужчыны таксама прадставіліся бізнесменамі, але ўжо прадаўцамі мабільных тэлефонаў.

У выніку ў дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў знаходжання. У цяперашні час правапарушальнікі знаходзяцца ў ІЧУ Брэсцкай пагранічнай групы. Іх чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да 5 гадоў.