Літва забараніла ўезд легкавых аўтамабіляў з Беларусі і Расіі

Па наяўнай інфармацыі з 3 красавіка літоўскі бок змяніў парадак перасячэння граніцы ў дачыненні да асобных катэгорый грамадзян і транспартных сродкаў.
Праз літоўскія пункты пропуску на беларускай граніцы ўезд легкавых аўто прыватнага выкарыстання забаронены.
Асобам, якія вяртаюцца дадому, дазволена ехаць транзітам праз Літву, але толькі групамі ў суправаджэнні праваахоўнікаў і без прыпынкаў.
У той жа час у беларускіх пунктах пропуску на літоўскім напрамку абмежаванняў па выезду грамадзян Літвы няма. Беларускі бок гатовы аказаць садзейнічанне замежнікам у вяртанні да месца іх пастаяннага пражывання.
Па пытаннях, звязаных з выездам грамадзян краін ЕС у Літву, Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе звяртацца ў амбасады і консульскія ўстановы адпаведных дзяржаў.
Звяртаем увагу, што беларускія грамадзяне могуць уязджаць у Беларусь без абмежаванняў.
Для арганізацыі трансферу да граніцы пры вяртанні дадому з-за граніцырэкамендуем звяртацца ў пасольства або консульства Беларусі ў краінах знаходжання.