Украіна ўводзіць дадатковыя абмежаванні па ўезду ў краіну
Паводле афіцыйнай інфармацыі ўкраінскага боку 7 красавіка з 00:00 па кіеўскім часе Украіна спыняе пропуск сваіх грамадзян у краіну, што перасякаюць граніцу пешшу. Эвакуацыя ўкраінцаў будзе ажыццяўляцца выключна авія або ж/д транспартам.

фота: zn.ua
У паведамленні гаворыцца, што грамадзяне Украіны змогуць вярнуцца дадому толькі на аўтатранспарце праз пункты пропуску: «Даманава» (з беларускага боку «Макраны»), «Выступовічы» («Новая Рудня»), «Славуціч» («Камарын»), «Новыя Ярылавічы» («Новая Гута»), «Сенькоўка» («Весялоўка»).
У той жа час у беларускіх пунктах пропуску абмежаванняў па выезду грамадзян Украіны няма. Беларусь гатова аказаць садзейнічанне жыхарам суседняй дзяржавы ў іх вяртанні дадому.
Інфармацыю па ўездзе ў Украіну рэкамендуем удакладняць ў амбасадзе і консульскіх установах гэтай дзяржавы.
Як паведамляе ўкраінскі бок, дадзеныя меры ўводзяцца ў рамках процідзеяння распаўсюджванню COVID-19. Такі парадак ўезду ва Украіну будзе дзейнічаць папярэдне да 24 красавіка ўключна.