Жыхары прыгранічча дапамаглі затрымаць парушальніка з Турцыі

08.04.2020

Днём 6 красавіка жыхары прыгранічнай вёскі Гродзенскага раёна паведамілі пагранічнікам, што бачылі падазронага чалавека, які ішоў у бок пункта пропуску "Брузгі". На пазначанае месца неадкладна выехала трывожная група. Падарожжа «турыста» скончылася затрыманнем пры спробе пераадолець сігналізацыйны комплекс.

Жыхары прыгранічча дапамаглі затрымаць парушальніка з Турцыі Фота носіць ілюстрацыйны характар

Праведзенае разбіральніцтва паказала, што затрыманы – грамадзянін Турцыі, які прыбыў у Беларусь самалетам. Ён меў намер трапіць у краіны Еўрасаюза незаконным шляхам.

Правапарушальнік дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы. Распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Замежніку пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў краіну да 5 гадоў.

Сачыце за актуальнай інфармацыяй на тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэта.