Непадпарадкаванне, абразы і пагрозы расправай: пагранічнікі затрымалі шасцярых парушальнікаў
Лідскія пагранічнікі затрымалі шасцярых жыхароў прыгранічча за парушэнне пагранічнага рэжыму.

Ноччу 9 красавіка пограннаряд на ўчастку заставы “Доцішкі” паведаміў аб перамяшчэнні групы невядомых паблізу дзяржграніцы. Да названага месца прыбылі трывожная і манеўраная групы, якія неўзабаве выявілі шасцярых мужчын. Замест таго, каб на патрабаванні пагранічнага нарада прад'явіць дакументы, маладыя людзі паспрабавалі схавацца на бліжэйшым хутары.
Толькі адзін з шасцярых парушальнікаў прад'явіў дакументы. Астатнія адмовіліся пакідаць «прытулак». Больш за тое, у адрас пагранічнікаў пасыпаліся пагрозы і абразы. У выніку да пецярых мужчынаў была ўжыта фізічная сіла і спецыяльныя сродкі.
У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму, непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб, а таксама аказання супраціўлення. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за пагрозу службовай асобе пры выкананні службовых абавязкаў. Пакаранне – аж да 5 гадоў пазбаўлення волі.
З пачатку года на ўчастку Лідскага пагранатрада гэта 15-й выпадак непадпарадкавання, усе парушальнікі атрымалі буйныя штрафы.