Баннеры на главную бел

Грамадзяне Латвіі і Францыі затрыманы за парушэнне граніцы ў Беларусь

13.04.2020
Грамадзяне Латвіі і Францыі затрыманы за парушэнне граніцы ў Беларусь

Пагранічнікі затрымалі двух грамадзян еўрапейскіх краін за незаконнае перасячэнне граніцы. Жыхар Заходняй Еўропы ўплаў перасёк раку з Польшчы, а грамадзянін прыбалтыйскай краіны пешшу накіроўваўся дадому з Украіны.

Першы інцыдэнт адбыўся 10 красавіка. Мужчына пераплыў пагранічную раку Заходні Буг і быў затрыманы пагранічным нарадам. Па словах 31-гадовага ўраджэнца Алжыра, канчатковая кропка яго маршруту – Расія.

12 красавіка быў затрыманы другі парушальнік. Ваенаслужачыя пагранзаставы «Сварынь» выявілі на кантрольна-следавай паласе сляды з Украіны ў Беларусь. Трывожная група з дапамогай службовага сабакі пачала пошук невядомага і неўзабаве знайшла яго на шляху да вёскі Радастава Драгічынскага раёна.

Правапарушальнік распавёў, што ён 27-гадовы грамадзянін Латвіі, а незаконна перасёк граніцу, каб вярнуцца да месца пастаяннага пражывання. Аднак сапраўдная прычына высветлілася крыху пазней – замежнік знаходзіцца ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола.

За парушэнне заканадаўства абодва правапарушальніка былі прыцягнуты да адказнасці за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы. Затым грамадзяніна Латвіі перадалі праваахоўнікам яго краіны, а грамадзяніна Францыі дэпартавалі з забаронай ўезду ў Беларусь на 5 гадоў.